Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/14/984931_114477/
Дата раздрукоўкі: 22.03.2019 01:01
14.12.2018 07:12 Палітыка, Грамадства

Лукашэнка сёння сустрэнецца з расійскімі журналістамі — удзельнікамі прэс-тура

Мінск, 14 снежня. Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з групай расійскіх журналістаў, якія знаходзяцца ў Беларусі ў чарговым прэс-туры.

Паводле інфармацыі прэс-службы прэзідэнта, прамая тэле- і радыётрансляцыя сустрэчы не прадугледжаная.

Інфармацыйнай кампаніі БелаПАН адмоўлена ў акрэдытацыі на мерапрыемства без растлумачэння прычын. Адмову таксама атрымаў найбуйнейшы беларускі партал tut.by.

Каля 100 прадстаўнікоў расійскіх рэгіянальных і федэральных СМІ і блогераў прыбыла ў Беларусь 11 снежня. Гэта ўжо чатырнаццаты прэс-тур, арганізаваны беларускім бокам. Расійскія журналісты наведалі Мінск, а таксама Віцебскую і Мінскую вобласці. Сустрэча з Лукашэнкам стане завяршальным мерапрыемствам прэс-тура.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН