Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/14/984996_12345/
Дата раздрукоўкі: 14.11.2019 06:52
14.12.2018 09:49 Спорт

БАТЭ выйшаў у 1/16 фіналу Лігі Еўропы

Мінск, 14 снежня. Барысаўскі БАТЭ выйшаў у 1/16 фіналу Лігі Еўропы УЕФА.

13 снежня ў заключным матчы групавога раўнда беларуская каманда выйграла ў Салоніках у грэчаскага ПАОКа — 3:1 (Скавыш, 18, Сігневіч, 42, 45+1 — Прыёвіч, 59).

Склад БАТЭ: Шчарбіцкі, Філіповіч, Драгун (Яблонскі, 90+5), Іваніч, Сігневіч, Скавыш (Гардзяйчук, 82), Рыяс, Стасевіч (капітан), Волкаў, Бага, Палякоў. Папярэджанні атрымалі Бага (27), Рыяс (72), Яблонскі (90+5). Выдалены Сігневіч (62).

Статыстыка матчу (падлік УЕФА): удары па варотах — 11:26 на карысць ПАОК, з іх у створ варот — 3:5, вуглавыя ўдары — 2:10, штрафныя ўдары — 8:13, афсайды — 3:0, валоданне мячом (у %) — 34:66, дакладнасць пасоў (у %) — 71:87, дакладнасць пасоў (у абсалютных лічбах) — 191/270:523/604.

У другім матчы групы L венгерскі "Відзі" згуляў дома ўнічыю з англійскім "Чэлсі" — 2:2 (Ампаду, 32, у свае вароты, Него, 56 — Віліян, 30, Жыру, 75).

Выніковае становішча (ва ўсіх па 6 гульняў): "Чэлсі" — 16 ачкоў (розніца мячоў 12-3), БАТЭ — 9 (9/9), "Відзі" — 7 (5-7), ПАОК — 3 (5-12).

БАТЭ двойчы выйграў у "Відзі" (2:0 у гасцях, 2:0 дома), двойчы прайграў "Чэлсі" (1:3 у гасцях, 0:1 дома) і падзяліў ачкі з ПАОК (1:4 дома, 3:1 у гасцях).

Барысаўская каманда гуляла ў 1/16 фіналу Лігі Еўропы ў 2011 і 2013 гадах. Першы раз яна трапіла туды з групы ЛЕ, другі — як каманда, якая заняла трэцяе месца ў групе Лігі чэмпіёнаў. У 2011 годзе супернікам быў французскі "Пары Сэн-Жэрмен" (2:2 дома, 0:0 у гасцях), у 2013-м — турэцкі "Фенербахчэ" (0:0 дома, 0:1 у гасцях).

Лёсаванне 1/16 фіналу пройдзе 17 снежня.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН