Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/14/985019_12345/
Дата раздрукоўкі: 15.06.2021 15:43
14.12.2018 11:41 Грамадства

Мінінфарм абмежаваў доступ да 11 інтэрнэт-рэсурсаў за неналежную рэкламу

Мінск, 14 снежня. Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ да адзінаццаці інтэрнэт-рэсурсаў за неналежную рэкламу аб даванні пазык неабмежаванаму колу асоб, паведамляе сайт ведамства.

Рашэнне прынятае 13 снежня ў адпаведнасці з пісьмовым паведамленнем Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, кіруючыся артыкуламі 38, 511 Закона "Аб сродках масавай інфармацыі".

Раней у гэтым годзе Мінінфарм за аналагічныя парушэнні ўжо блакаваў доступ да сайтаў. У студзені быў абмежаваны доступ да 27 інфармацыйных рэсурсаў, у красавіку — да 21 сайта, у чэрвені — да 17 інтэрнэт-рэсурсаў.

Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239