Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/14/985063_12345/
Дата раздрукоўкі: 22.03.2019 00:50
14.12.2018 14:40 Палітыка

Лукашэнка: Праблем з падпісаннем пагаднення аб узаемным прызнанні віз з Расіяй не будзе

Мінск, 14 снежня. Праблем з падпісаннем пагаднення аб узаемным прызнанні віз з Расіяй не будзе, заявіў Аляксандр Лукашэнка 14 снежня на сустрэчы ў Мінску з расійскімі журналістамі і блогерамі.

Планавалася, што пагадненне будзе падпісанае 13 снежня падчас пасяджэння саюзнага Саўміна ў Брэсце, але гэтага не адбылося.

"Думаю, тут праблем не будзе, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — Проста гэты дакумент пакуль не прайшоў унутрыдзяржаўныя працэдуры ў Беларусі".

Паводле яго слоў, пагадненне аб узаемным прызнанні віз стала рэдкім выключэннем: на саюзным Саўміне яно абмяркоўвалася раней, чым лягло на стол прэзідэнту. Лукашэнка ўдакладніў, што пагадненне паступіла яму толькі напярэдадні вечарам.

МЗС ужо праінфармавала кіраўніка дзяржавы, што ў дакуменце ўлічаныя ўсе пажаданні і беларусаў, і расіян. "Калі так, то праблем не будзе", — рэзюмаваў Лукашэнка.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН