Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/14/985089_458796/
Дата раздрукоўкі: 25.06.2019 16:54
14.12.2018 17:00 Палітыка, Эканоміка

Лукашэнка паведаміў пра сваё бачанне вырашэння праблемных пытанняў у адносінах з Расіяй

Мінск, 14 снежня. Аляксандр Лукашэнка паведаміў пра сваё бачанне развіцця саюзнай інтэграцыі і пра тое, як Беларусі і Расіі прыбраць праблемныя пытанні ў адносінах, у тым ліку па энерганосьбітах, падатковым манеўры, адзінай прамысловай палітыцы.

На сустрэчы з расійскімі журналістамі і блогерамі 14 снежня ў Мінску Лукашэнка нагадаў пра неабходнасць выканання дасягнутых пагадненняў, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

"Трэба выконваць дагавор і ісці крок за крокам па выкананні гэтых пагадненняў", — заявіў ён і падкрэсліў, што перш чым капаць углыб, трэба зняць пытанні, якія ляжаць на паверхні. "А іх шмат, і іх можна прыбраць за суткі", — заўважыў Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы пачаў з цэнаўтварэння прыроднага газу. У сабекошце любой прадукцыі для Беларусі вельмі важны такі паказчык, як кошт на газ. Па наступным годзе яснасць ёсць, але ў яго сярэдзіне Беларусь і Расія дамовіліся вызначыцца да 2025 года. "Аднак Расія нават не стала весці перамовы, хоць мы з Пуціным дамовіліся пра гэта ў Санкт-Пецярбургу (на сустрэчы ў красавіку 2017 года. — БелаПАН.). Гэта няправільна. Дамовіліся — трэба рухацца", — сказаў Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што Беларусь не патрабуе нізкіх коштаў на газ, такіх як, напрыклад, для Смаленскай вобласці, дзе яны ў два-тры разы ніжэйшыя. "Мы патрабуем, каб былі выкананыя нашы дамоўленасці — яны праймаюць ўсе нашы пагадненні і дагаворы — аб роўных умовах для суб'ектаў гаспадарання", — адзначыў Лукашэнка.

Што да падатковага манеўру ў Расіі, дык ён звярнуў увагу, што за тры гады яго правядзення беларускі бюджэт страціў амаль 3,5 млрд долараў, блізу 2024 года яго страты, паводле розных ацэнак, складуць да 10,8 млрд. Фактычна мытныя пошліны ўводзяцца іншым шляхам, заявіў Лукашэнка, падкрэсліўшы, што такім чынам разбураецца аснова саюза. "Была жалезная дамоўленасць: роўныя ўмовы для людзей, для суб'ектаў гаспадарання, каб развіваць інтэграцыю. Сёння не кіем, дык палкай гэта перакрэсліваецца, — сказаў ён. — Інтэграцыя павінна быць у імя аб'яднання нашых народаў. Гэта павінна быць у інтарэсах нашых людзей".

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН