Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/15/985219_12345/
Дата раздрукоўкі: 19.01.2020 06:13
15.12.2018 16:24 Палітыка

У Беларусі сфарміраваныя планы выбарачных праверак на першае паўгоддзе 2019 года

Мінск, 15 снежня. У Беларусі сфарміраваныя планы выбарачных праверак у абласцях і Мінску на першае паўгоддзе 2019 года. Яны размешчаныя на сайце Камітэта дзяржаўнага кантролю 14 снежня.

Як паведамляе прэс-цэнтр КДК, у адборы суб'ектаў для ўключэння ў план выбарачных праверак на першае паўгоддзе 2019 года прынялі ўдзел 25 дзяржаўных органаў, якія прааналізавалі ў агульнай складанасці 27.717 суб'ектаў. Па выніках аналізу высокая ступень рызыкі прысвоеная 9.516 суб'ектам, што складае 34% ад агульнай колькасці. З іх у план выбарачных праверак уключаныя 3.227 суб'ектаў — 34% ад колькасці суб'ектаў з высокай ступенню рызыкі, або 12% ад агульнай колькасці прааналізаваных суб'ектаў. У дачыненні да 560 суб'ектаў выбарачныя праверкі будуць праводзіцца з удзелам некалькіх кантралюючых (наглядных) органаў.

Колькасць суб'ектаў, якія ўключаныя ў план выбарачных праверак, знізілася на 78% у параўнанні з колькасцю суб'ектаў, якія ўключаны ў каардынацыйныя планы кантрольнай (нагляднай) дзейнасці на першае паўгоддзе 2017 года, калі планавыя праверкі былі праведзены ў дачыненні да 14.545 суб'ектаў, з іх сумесныя — у дачыненні да 3.347.

Як адзначае КДК, дадаванне ў сфармаваныя планы выбарачных праверак новых суб'ектаў гаспадарання, а таксама дадаванне да ўключанай у план праверкі кантралюючага (нагляднага) органа ў якасці сувыканаўца па праверцы не дапускаецца. Унясенне зменаў магчымае толькі ў выпадку выключэння праверкі, выключэння кантралюючага (нагляднага) органа са складу выканаўцаў праверкі, пры змене месяца пачатку яе правядзення.

Адбор суб'ектаў для ўключэння ў планы выбарачных праверак праводзіўся на падставе крытэрыяў ацэнкі ступені рызыкі. Інфармацыя аб зацверджаных умовах ацэнкі ступені рызыкі размешчаная на афіцыйных сайтах кантралюючых органаў.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН