Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/16/985269_123456/
Дата раздрукоўкі: 07.12.2019 23:08
16.12.2018 12:02 Палітыка

Лукашэнка: Беларусь імкнецца да ўсебаковага пашырэння ўзаемадзеяння з Бахрэйнам

Мінск, 16 снежня. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў караля Бахрэйна шэйха Хамада бен Ісу аль-Халіфу і наследнага прынца, намесніка вярхоўнага галоўнакамандуючага Сіламі абароны Каралеўства Бахрэйн Сальмана бен Хамада аль-Халіфу з Нацыянальным днём.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь імкнецца да ўсебаковага пашырэння ўзаемадзеяння з Бахрэйнам.

"Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі нашы краіны змогуць дасягнуць новых вышынь у развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і ва ўмацаванні сувязей у сферах культуры, адукацыі і навукі", — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН