Урад зацвердзіў графік пераносу працоўных дзён у 2019 годзе
Мінск, 17 снежня. Пастановай Савета міністраў ад 15 снежня № 906 зацверджаны графік пераносу працоўных дзён у 2019 годзе, паведаміў Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Дакументам устаноўлена, што працоўныя дні ў 2019 годзе пераносяцца:
працоўны панядзелак 6 мая давядзецца адпрацаваць у суботу 4 мая;
сераду 8 мая — у суботу 11 мая;
пятніцу 8 лістапада — у суботу 16 лістапада.
Такім чынам, у маі ў беларусаў будуць пяцідзённыя канікулы — з 5 па 9 мая, а ў лістападзе — чатырохдзённыя (з 7-га па 10-га).
У дакуменце пазначана, што ў арганізацый ёсць права самастойна ўстанаўліваць іншы парадак пераносу працоўных дзён.