Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/18/985467_770022/
Дата раздрукоўкі: 19.07.2019 04:31
18.12.2018 09:17 Спорт, Грамадства

У аўтакатастрофе загінулі варатар ФК "Віцебск", яго жонка і сын

Мінск, 18 снежня. Футбольны клуб "Віцебск" паведаміў пра гібель у ДТЗ 27-гадовага варатара Андрэя Шчарбакова, яго жонкі і шасцігадовага сына. Яшчэ адно дзіця дастаўленае ў бальніцу.

Дарожная аварыя здарылася 17 снежня прыблізна ў 19.00 у Талачынскім раёне Віцебскай вобласці. Паводле інфармацыі ДАІ, на 543-м кіламетры трасы М1 легкавы аўтамабіль "Кіа" занесла, вынесла на сустрэчную паласу, дзе ён уляцеў у эвакуатар "Мерседэс". Кіроўца эвакуатара не пацярпеў.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН