Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/18/985539_985540/
Дата раздрукоўкі: 03.06.2020 03:46
18.12.2018 13:18 Эканоміка, Фінансы

Долар ЗША і еўра падаражэлі, расійскі рубель патаннеў на біржавых таргах

Мінск, 18 снежня. 18 снежня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і еўра, умацаваўся да расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0099 рубля (0,41%) і склаў 2,4132 рубля.

Курс долара ЗША павялічыўся на 0,0021 рубля (0,10%) і склаў 2,1262 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0064 рубля (0,20%) і склаў 3,1849 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Кошт нафты падае на фоне асцярогі ў перанасычэнні рынку. Да поўдня бараль маркі Brent каштаваў каля 58 долараў ЗША.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, вырас на 0,1246 рубля і склаў 66,7454 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239