Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/19/985673_985674/
Дата раздрукоўкі: 22.11.2019 03:42
19.12.2018 09:12 Спорт, Грамадства

Урад зацвердзіў пералік міжнародных спартыўных мерапрыемстваў у Беларусі на 2019 год

Мінск, 19 снежня. Пералік міжнародных спартыўных мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў Рэспубліцы Беларусь у 2019 годзе, зацверджаны пастановай Савета міністраў № 907 ад 17 снежня, паведамляе прэс-служба ўрада.

Так, з 1 па 9 студзеня пройдзе XV Калядны міжнародны турнір аматараў хакея на прыз прэзідэнта Беларусі, з 21 па 27 студзеня — чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні на каньках.

Міжнародны біятлонны фестываль "Гонка легенд" запланаваны на 16—19 лютага. У гэты ж час пройдуць спаборніцтвы адкрытага чэмпіянату Еўропы па біятлоне.

З 19 па 27 жніўня ў Мінску пройдзе чэмпіянат свету па летнім біятлоне. Мінскі міжнародны паўмарафон пройдзе 8 верасня. На лістапад і снежань запланаваны міжнародныя спаборніцтвы па танцавальным спорце Alliance trophy — 2019 і адкрыты Кубак СНД — Кубак свету па таэквандо.

Усяго ў 2019 годзе Беларусь прыме каля сотні міжнародных спартыўных мерапрыемстваў.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН