Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/19/985715_547896/
Дата раздрукоўкі: 16.10.2019 02:52
19.12.2018 13:13 Эканоміка, Фінансы

Долар ЗША і еўра зноў падаражэлі на фоне падзення расійскага рубля

Мінск, 19 снежня. 19 снежня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель, як і напярэдадні, знізіўся да долара ЗША і еўра, павялічыўся — да расійскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0140 рубля (0,58%) і склаў 2,4272 рубля.

Курс долара ЗША павялічыўся на 0,0042 рубля (0,20%) да 2,1304 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0123 рубля (0,39%) і склаў 3,1726 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Напярэдадні здарыўся абвал каціровак нафты Brent ніжэй за 56 долараў за бараль упершыню з кастрычніка мінулага года. Блізу поўдня серады бараль маркі Brent каштаваў 56,7 долара ЗША.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, вырас на 0,3667 рубля і склаў 67,1121 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН