Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/19/985722_112255/
Дата раздрукоўкі: 16.10.2019 02:37
19.12.2018 13:35 Эканоміка

Мінфін Беларусі спадзяецца на пазітыўны зыход нафтавых перамоў з Расіяй

Мінск, 19 снежня. Мінфін спадзяецца, што пазіцыя беларускага боку па кампенсацыі за падатковы манеўр будзе пачутая Расіяй, заявіў міністр фінансаў Максім Ермаловіч, адказваючы на пытанні журналістаў у Палаце прадстаўнікоў 19 снежня.

"Я аптыміст і спадзяюся, што ўсе гэтыя пытанні будуць вырашаныя найбліжэйшым часам", — сказаў Ермаловіч. 

Ён адзначыў, што беларускі бок будзе імкнуцца данесці сваю пазіцыю па падатковым манеўры да расійскай і спадзяецца быць пачутай.

Пры гэтым міністр звярнуў увагу на тое, што Мінфін заклаў у бюджэт на 2019 год "умерана кансерватыўны" прагноз па цане на нафту (60 долараў за бараль). "Але пры гэтым 60 долараў за бараль — камфортная цана з пункта гледжання даходаў бюджэту нават ва ўмовах рэалізацыі Расіяй падатковага манеўру", - дадаў Ермаловіч.

Паводле яго слоў, сцэнар, згодна з якім цана нафты складзе менш за 60 долараў за бараль, Мінфін ацэньвае як малаверагодны.

Беларусь і Расія зараз вядуць перамовы аб кампенсацыі Беларусі страт у сувязі з рэалізацыяй РФ падатковага манеўру, які можа прывесці да паступовага выпадзення нафтавых даходаў з беларускага бюджэту. Мінфін чакае, што страты бюджэту могуць скласці у 2019 годзе больш за 300 млн долараў і ў наступныя гады штогод да 2024 года будуць павялічвацца на гэтую суму.

25 снежня запланаваныя перамовы з удзелам Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, цэнтральная тэма якіх — кампенсацыя Беларусі негатыўных наступстваў у сувязі з расійскім падатковым манеўрам. Раней Мінфін Беларусі заяўляў, што Расія заблакавала абмеркаванне гэтага пытання.

Дзмітрый Заяц, БелаПАН.  

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН