Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/19/985726_550022/
Дата раздрукоўкі: 23.01.2019 12:08
19.12.2018 13:47 Палітыка

Чарговы раўнд перамоў па Украіне праходзіць у Мінску

Мінск, 19 снежня. Чарговы раўнд перамоў аб урэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны праходзіць 19 снежня ў Мінску.

Як паведаміў МЗС Беларусі ў "Твітэры", перамовы пачаліся з сустрэчы рабочых падгруп трохбаковай кантактнай групы. Перамовы праходзяць у "Прэзідэнт-гатэлі" традыцыйна ў закрытым для прэсы рэжыме. У другой палове дня тут адбудзецца пасяджэнне і самой кантактнай групы.

Папярэдняя сустрэча прайшла 4 снежня. Паводле яе вынікаў спецпрадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны Марцін Сайдзік заявіў, што напружанасць у зоне канфлікту на Данбасе і вакол яе не змяншаецца.

"Нягледзячы на высілкі трохбаковай кантактнай групы і запэўніванні бакоў, напружанасць у зоне канфлікту і вакол яе, на жаль, не змяншаецца, — сказаў Сайдзік. — Ствараецца ўражанне, што бакі замест таго, каб шукаць шляхі мірнага вырашэння канфлікту, насамрэч рухаюцца ў процілеглым кірунку. Я глыбока заклапочаны такой сітуацыяй і чарговым разам звяртаюся да бакоў з настойлівым заклікам зрабіць усё неабходнае, каб не дапусціць эскалацыі напружанасці".

Такую заяву спецпрадстаўнік АБСЕ зрабіў у тым ліку ў сувязі з узброеным інцыдэнтам паміж Расіяй і Украінай, што здарыўся 25 лістапада ў Керчанскім праліве. Як паведаміў прэс-цэнтр Ваенна-марскіх сіл Украіны, расійскія памежныя караблі з выкарыстаннем зброі захапілі тры ўкраінскія судны, якія ішлі з Адэсы ў Марыупаль, параніўшы шасцярых ваеннаслужачых. У палон трапіла больш за дваццаць чалавек. Пасля інцыдэнту ў некаторых абласцях Украіны, у тым ліку сумежных з Расіяй і Беларуссю, было ўведзенае ваеннае становішча.

Раней таксама паведамлялася, што 19 снежня адбудзецца апошняя сёлета сустрэча трохбаковай кантактнай групы. Далей будзе чатырохтыднёвы перапынак, перамовы адновяцца ў сярэдзіне студзеня 2019 года.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН