Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/20/985908_445566/
Дата раздрукоўкі: 25.05.2020 04:40
20.12.2018 13:41 Эканоміка, Фінансы

Долар і расійскі рубель патаннелі перад выхаднымі, еўра — падаражэў

Мінск, 20 снежня. 20 снежня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і расійскага рубля, аслабеў — да еўра.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0027 рубля (0,11%) і склаў 2,4299 рубля. 

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0049 рубля (0,23%) да 2,1255 рубля. 

Курс расійскага рубля зменшыўся на 0,0163 рубля (0,51%) і склаў 3,1563 беларускага рубля за 100 расійскіх. 

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%. 

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Падчас таргоў у чацвер упершыню з верасня 2017 года кошт маркі Brent апускаўся ніжэй за 55 долараў за бараль. 

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 вырас на 0,2589 рубля і склаў 67,3710 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239