Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/20/985996_985997/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 16:12
20.12.2018 18:27 Палітыка, Грамадства

Лукашэнка даручыў падрыхтаваць прапановы па ўзмацненні адказнасці за карупцыю

Мінск, 20 снежня. Аляксандр Лукашэнка 20 снежня на нарадзе з актывам Мінска даручыў прапрацаваць меры і падрыхтаваць прапановы па ўзмацненні адказнасці за карупцыйныя правапарушэнні.

"Попыт па пытаннях карупцыі трэба ўзмацніць. Падрыхтуйце прапановы. Мы ўзмоцнім адказнасць за карупцыйныя правапарушэнні", — прыводзіць словы Лукашэнкі прэс-служба прэзідэнта.

Кіраўнік дзяржавы папярэдзіў, што ні адзін факт карупцыі не можа застацца незаўважаным і рана ці позна вінаватых прыцягнуць да адказнасці.

Лукашэнка адзначыў, што займаецца барацьбой з карупцыяй ужо на працягу многіх гадоў, і нават узначальваючы адпаведную парламенцкую камісію, меў магчымасць атрымліваць звесткі аб тых ці іншых фактах, якія хтосьці спрабаваў утаіць. "Звычайныя хлопцы, асабліва з МУС і КДБ, простыя лейтэнанты-аператыўнікі прыносілі мне пачкамі гэтыя дакументы. Баяліся, каб ніхто з генералаў і начальнікаў не заўважыў. За пазухай прыносілі скруткі дакументаў. Дастаткова было сігналу. Потым мы самі разбіраліся. Я проста прыводжу прыклад, што немагчыма нічога ўтаіць", — расказаў кіраўнік дзяржавы.

Як падкрэсліў Лукашэнка, калі яму дакладваюць аб фактах карупцыі ў дачыненні да высокіх службовых асоб, ён заўсёды патрабуе прад'явіць канкрэтныя доказы, узяць з доказамі злачынства. "Толькі тады з майго ведама прымаюцца рашэнні. Гэтым самым я абараняю невінаватага чыноўніка. Таму што ўсякае можа быць. Накацяць ні за што на адказнага, добрага, таго, хто любіць краіну. Таму я патрабую даклада па ўсіх кірунках, у тым ліку па буйных правапарушэннях. Не бывае выпадку, каб вы дзе-небудзь што-небудзь замовілі, жонка, сваякі і заўтра-паслязаўтра гэта не было вядома. Адразу бярэм на кантроль. Праз месяц усё зразумела — цэлая схема. І вось тут даравання не чакайце", — папярэдзіў беларускі кіраўнік.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН