Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/20/986028_986029/
Дата раздрукоўкі: 07.12.2019 10:40
20.12.2018 18:48 Эканоміка, Фінансы

Зацверджаны Асноўныя кірункі грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі на 2019 год

Мінск, 20 снежня. Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 484 "Аб зацвярджэнні Асноўных кірункаў грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2019 год". Грашова-крэдытная палітыка захавае стратэгічную накіраванасць на забеспячэнне цэнавай стабільнасці як аснову ўстойлівага і збалансаванага развіцця эканомікі Беларусі, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Асноўнай мэтай грашова-крэдытнай палітыкі ў 2019 годзе стане абмежаванне інфляцыі, якая вымяраецца індэксам спажывецкіх цэн, у межах 5% (снежань 2019 года да снежня 2018 года).

Працэнтная палітыка будзе праводзіцца з улікам неабходнасці дасягнення мэтавага паказчыка па інфляцыі. У рэальным выражэнні працэнтныя стаўкі плануецца падтрымліваць на станоўчым узроўні, які садзейнічае росту зберажэнняў у нацыянальнай валюце, забеспячэнню фінансавай стабільнасці, устойліваму развіццю эканомікі.

З улікам пагашэння урадам Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным банкам унутраных і знешніх абавязацельстваў у замежнай валюце міжнародныя рэзервовыя актывы на канец 2019 года складуць не менш як 7,1 млрд долараў.

Чакаецца, што вынікам рэалізацыі грашова-крэдытнай палітыкі ў 2019 годзе стане далейшае запаволенне інфляцыйных працэсаў, забеспячэнне фінансавай стабільнасці, падтрыманне макраэканамічнай устойлівасці.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН