Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/21/986101_12345/
Дата раздрукоўкі: 14.12.2019 06:27
21.12.2018 13:29 Эканоміка, Грамадства, Палітыка

Падпісанае новае генеральнае пагадненне паміж урадам, ФПБ і аб'яднаннямі наймальнікаў

Мінск, 21 снежня. Падпісанае генеральнае пагадненне паміж урадам Беларусі, рэспубліканскімі аб'яднаннямі наймальнікаў і Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) на 2019—2021 гады, паведаміў старшыня ФПБ Міхаіл Орда 21 снежня ў Мінску на пленуме савета арганізацыі.

Дакумент 19 снежня падпісалі Орда, намеснік прэм'ер-міністра Ігар Ляшэнка і старшыня рэспубліканскай асацыяцыі прадпрыемстваў прамысловасці "БелАПП" Анатоль Харлап.

"Гэта асноватворны для нас дакумент. Па сутнасці, ён вызначае ўзаемадзеянне сацыяльных партнёраў на ўсіх узроўнях. Важна, што ў новым дакуменце нам удалося захаваць ўсе існуючыя нормы, а па шэрагу пазіцый — дамагчыся ўзмацнення гарантый работнікам", — цытуе Орду прэс-служба ФПБ.

Паводле яго слоў, сярод новаўвядзенняў пагаднення — дамоўленасць аб выпрацоўцы нормаў па абароне матэрыяльных правоў работнікаў у выпадку эканамічнай неплацежаздольнасці прадпрыемства, пашырэнні магчымасцяў працаўладкавання моладзі, жанчын, якія маюць непаўналетніх дзяцей, асоб з абмежаванымі магчымасцямі. Прадугледжанае павелічэнне колькасці гарантый, рэкамендаваных для ўключэння ў калектыўныя дагаворы.

Орда падкрэсліў, што у 2019 годзе старшынства ў Нацыянальным савеце па працоўных і сацыяльных пытаннях пераходзіць да Саўміна.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН