Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/21/986123_12345/
Дата раздрукоўкі: 07.12.2019 23:13
21.12.2018 13:47 Грамадства

Абвінавачваны ва ўхіленні ад выплаты падаткаў беларус экстрадаваны з Егіпта

Мінск, 21 снежня. Супрацоўнікі Нацыянальнага цэнтральнага бюро Інтэрпола ў Беларусі і ўпраўлення наглядна-выканаўчай дзейнасці МУС 21 снежня экстрадавалі з Егіпта мінчаніна, які адшукваўся органамі фінансавых расследаванняў краіны з сакавіка 2018 года.

Як паведамляе прэс-служба МУС Беларусі, мужчыну 1958 года нараджэння трэба будзе адказаць перад законам за ўчыненне злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 243 (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Жыхар сталіцы з'яўляўся дырэктарам зарэгістраванага ў Мінскім раёне таварыства з дадатковай адказнасцю. Са студзеня 2009 да канца 2011 года фігурант наўмысна заніжаў падатковую базу і ўносіў у дэкларацыі фіктыўныя звесткі пра нібыта выкананыя здзелкі з ілжэпрадпрымальніцкімі структурамі на агульную суму больш за 94 тысячы дэнамінаваных рублёў.

Егіпецкія праваахоўнікі затрымалі мінчаніна 18 верасня, а ў снежні было задаволенае жаданне Беларусі аб яго выдачы.

З пачатку года гэта ўжо дзясятая экстрадыцыя ў Беларусь асоб, якія адшукваюцца па лініі Інтэрпола.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН