Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/22/986226_986227/
Дата раздрукоўкі: 02.12.2020 21:44
22.12.2018 10:21 Грамадства

Лукашэнка: Божае Нараджэнне ўмацоўвае веру ў дабро і напаўняе духоўнымі сіламі

Мінск, 22 снежня. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў хрысціян Беларусі, якія святкуюць Божае Нараджэнне 25 снежня.

"Віншую вас са святам Божага Нараджэння. Яго нязгаснае святло сагравае сэрцы людзей самымі цёплымі пачуццямі", — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Божае Нараджэнне ўмацоўвае веру ў дабро. Напаўняе духоўнымі сіламі. Дапамагае спасцігнуць вечныя каштоўнасці — любоў, міласэрнасць, уменне дараваць. Сцвярджае ў грамадстве лепшыя хрысціянскія традыцыі — шанаванне бацькоў, якія падарылі жыццё, непарушнасць сямейных сувязяў, адданасць роднай зямлі", — гаворыцца ў віншаванні.

"Няхай глыбокі сэнс вялікай урачыстасці спадарожнічае ўсім вашым добрым справам і пачынанням", — пажадаў Лукашэнка.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239