Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/22/986235_986236/
Дата раздрукоўкі: 02.12.2020 21:28
22.12.2018 11:38 Эканоміка

Алкагольнай і піваварнай галінам дазволена прымяняць наяўны парадак выплаты акцызаў на бестэрміновай аснове

Мінск, 22 снежня. Арганізацыям алкагольнай і піваварнай галін дазволена прымяняць наяўны парадак выплаты акцызаў на бестэрміновай аснове. Адпаведны ўказ № 489, якім уносяцца змяненні ва ўказ ад 8 кастрычніка 2014 года № 471 "Аб асаблівасцях дзейнасці арганізацый алкагольнай і піваварнай галін", Аляксандр Лукашэнка падпісаў 22 снежня, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Цяпер гэтыя арганізацыі маюць права на выплату акцызаў па меры адгрузкі падакцызных тавараў або па меры платы за адгружаныя падакцызныя тавары.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239