Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/22/986238_986239/
Дата раздрукоўкі: 02.12.2020 22:26
22.12.2018 11:45 Грамадства

Стыпендыі прэзідэнта прызначаны 94 маладым навукоўцам

Мінск, 22 снежня. Стыпендыі прэзідэнта прызначаны 94 маладым навукоўцам. Адпаведнае распараджэнне Аляксандр Лукашэнка падпісаў 22 снежня, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

У ліку стыпендыятаў 12 дактароў і 55 кандыдатаў навук, 27 маладых вучоных без ступені. Гэта прадстаўнікі фізіка-матэматычных, тэхнічных, хімічных, біялагічных, медыцынскіх, аграрных, сацыяльных і гуманітарных (у тым ліку юрыдычных і псіхалагічных) навук.

"Дасягненні стыпендыятаў па прыярытэтных кірунках навукова-тэхнічнай дзейнасці маюць навуковую і практычную значнасць для сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі. Навізна даследаванняў пацверджана публікацыямі ў вядучых айчынных і замежных навуковых часопісах, па многіх распрацоўках атрыманы патэнты на вынаходніцтвы", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы прэзідэнта.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239