Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/23/986084_986294/
Дата раздрукоўкі: 14.12.2019 06:33
23.12.2018 12:27 Эканоміка, Грамадства

Адмененая плата за правоз у цягніках дробных свойскіх жывёл і птушак

Мінск, 23 снежня. Пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 12 снежня 2018 года № 86 унесеныя змены ў інструкцыю аб парадку ўстанаўлення і прымянення тарыфаў на перавозкі пасажыраў, багажу і грузабагажу чыгуначным транспартам агульнага карыстання на гарадскіх, рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях (зацверджаная пастановай МАРГ ад 27 верасня 2016 года № 29).

Як паведаміў Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал, дакументам выключаны пункт, што тычыцца платы за перавозку дробных свойскіх жывёл і птушак. Раней у вагонах з ненумераванымі месцамі на гарадскіх і рэгіянальных лініях, у тым ліку ў вагонах на рэгіянальных лініях эканамкласа, плата бралася за кожнае месца ў памеры 50% кошту поўнага праязнога білета да пункта прызначэння пасажыра.

Унесеныя таксама змены ў аплату перавозкі сабак буйных парод — плату пры перавозцы ў асобным купэ на рэгіянальных лініях бізнес-класа або міжрэгіянальных лініях будуць браць зыходзячы з кошту квіткоў усіх месцаў купэ. Пункт аб дадатковай плаце за кожнага сабаку як за 20 кг масы багажу выключаны.

Акрамя гэтага, адмененая плата за перавозку веласіпеда ў неразабраным і неўпакаваным выглядзе ў вагонах з ненумераванымі месцамі (раней плата бралася ў памеры кошту поўнага праязнога дакумента (білета) да пункта прызначэння пасажыра).

Пастанова ўвайшла ў сілу 22 снежня.

Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН