Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/23/986296_741258/
Дата раздрукоўкі: 09.12.2019 11:42
23.12.2018 11:53 Палітыка

Лукашэнка: Больш як за чвэрць стагоддзя дыпадносін з Японіяй пройдзены вялікі шлях у развіцці плённага супрацоўніцтва

Мінск, 23 снежня. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў імператара Японіі Акіхіта з нацыянальным святам — Днём нараджэння імператара, паведамляе прэс-служба прэзідэнта Беларусі.

"Больш як за чвэрць стагоддзя дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі пройдзены вялікі шлях у развіцці плённага двухбаковага супрацоўніцтва", — гаворыцца ў віншаванні.

Беларускі кіраўнік выказаў упэўненасць, што сумеснымі намаганнямі бакі змогуць у поўнай меры рэалізаваць значны патэнцыял узаемадзеяння Беларусі і Японіі ў эканамічнай, гуманітарнай і іншых сферах.

Лукашэнка пажадаў Акіхіту "моцнага здароўя і даўгалецця, а японскаму народу — шчасця і поспехаў".

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН