Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/23/986299_556633/
Дата раздрукоўкі: 28.11.2020 22:44
23.12.2018 12:47 Эканоміка, Грамадства

Тарыфы на паслугі ЖКГ павышаюцца 1 студзеня

Мінск, 23 снежня. У Беларусі ўстаноўленыя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва на 2019 год. Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 22 снежня, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

У выніку прымянення зацверджаных тарыфаў жыллёва-камунальныя плацяжы для насельніцтва, у разліку на тыпавую двухпакаёвую кватэру з трыма жыхарамі пры нарматыўным спажыванні імі паслуг, павысяцца ў межах 5 долараў.

Тарыфы будуць павышацца ў два этапы. 1 студзеня вырастуць (сумарна на 3,9 долара) тарыфы на паслугі газа-, электра- і водазабеспячэння, водаадвядзення, на капітальны рамонт, санітарнае ўтрыманне дапаможных памяшканняў жылога дома, памеры кампенсацыі расходаў на электраэнергію.

1 чэрвеня, пасля завяршэння ацяпляльнага сезона, тарыф на паслугі цеплазабеспячэння для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння будзе павышаны на 1,1 долара. Тарыфы на тэхнічнае абслугоўванне жылога дома, ліфта, абыходжанне з цвёрдымі камунальнымі адходамі захоўваюцца на ўзроўні 2018 года.

"Ва ўмовах росту жыллёва-камунальных плацяжоў будзе працягнутая праца па дзяржаўнай падтрымцы насельніцтва праз даванне безнаяўных жыллёвых субсідый. Такія субсідыі даюцца грамадзянам і сем`ям пры ўмове, што штомесячная сума камунальных плацяжоў перавышае 20% іх сярэднямесячнага сукупнага даходу ў горадзе і 15% — у сельскай мясцовасці", — адзначае прэс-служба.

Андрэй Серада, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239