Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/23/986302_223366/
Дата раздрукоўкі: 09.12.2019 11:34
23.12.2018 12:37 Эканоміка

Лукашэнка падпісаў указ аб мерах па павышэнні надзейнасці беларускай энергасістэмы

Мінск, 23 снежня. Аляксандр Лукашэнка 22 снежня падпісаў указ № 493 "Аб некаторых мерах па павышэнні надзейнасці беларускай энергасістэмы".

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, дакументам прадугледжваецца рэалізацыя комплексу тэхнічных рашэнняў для забеспячэння збалансаванай працы беларускай энергасістэмы, у тым ліку будаўніцтва пікава-рэзервовых энергакрыніц, устаноўка электракатлоў і ўзвядзенне адпаведнай інфраструктуры на аб'ектах электраэнергетыкі, ЖКГ і іншых.

"Рэалізацыя гэтых рашэнняў скіраваная на забеспячэнне балансу энергасістэмы ў перыяды максімальнага і мінімальнага спажывання электраэнергіі, стварэнне рэзерву магутнасці, які дазваляе не дапусціць перапынкаў у электразабеспячэнні спажыўцоў у выпадку аварыйнага адключэння энергаблока Беларускай АЭС, і павышэнне надзейнасці і бяспекі працы энергасістэмы", — тлумачыць прэс-служба.

"Акрамя таго, прыняцце гэтых мер будзе спрыяць недапушчэнню прыпынку высокаэфектыўных кандэнсацыйных энергаблокаў, якія забяспечваюць падтрыманне частаты ў энергасістэме", — падкрэсліваецца ў паведамленні.

Андрэй Серада, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН