Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/23/986312_112233/
Дата раздрукоўкі: 01.04.2020 07:37
23.12.2018 14:54 Грамадства

Распачатая крымінальная справа ў дачыненні да вадзіцеля "Нісана", тры пасажыркі якога загінулі ў ДТЗ у Рагачоўскім раёне

Мінск, 23 снежня. Распачатая крымінальная справа ў дачыненні да вадзіцеля аўтамабіля "Нісан", тры пасажыркі якога загінулі ў ДТЗ у Рагачоўскім раёне.

Як паведамляе Следчы камітэт Беларусі, аварыя здарылася 22 снежня на аўтадарозе Жлобін — Рагачоў блізу вёскі Лучын. Папярэдне ўстаноўлена, што вадзіцель "Нісана" на закругленні дарогі выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з аўтамабілем "Аўдзі".

У выніку ДТЗ тры жанчыны, пасажыркі аўтамабіля "Нісан", памерлі.

На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. СК шукае відавочцаў ДТЗ.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН