Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/24/986346_123456/
Дата раздрукоўкі: 10.12.2019 17:58
24.12.2018 12:00 Палітыка

Прэс-служба Лукашэнкі пацвердзіла яго сустрэчу з Пуціным 25 снежня

Мінск, 24 снежня. Аляксандр Лукашэнка 25 снежня ажыццявіць рабочы візіт у Расію, паведаміла прэс-служба беларускага кіраўніка.

На перамовах у Маскве з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным "будуць падведзены вынікі беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў адыходзячым годзе, разгледжаны найбольш актуальныя задачы двухбаковага ўзаемадзеяння на найбліжэйшую перспектыву". "Асаблівую ўвагу" бакі нададуць "развіццю ўзаемавыгадных адносін у гандлёва-эканамічнай сферы з акцэнтам на рэалізацыі ранейшых дамоўленасцей у інтэграцыйных фарматах".

14 снежня на прэс-канферэнцыі для расійскіх СМІ Лукашэнка заявіў, што галоўнай тэмай перамоваў з Пуціным стане падатковы манеўр у нафтавай сферы РФ і яго наступствы для беларускага бюджэту. Мінск ацэньвае страты ў 10,8 млрд долараў ЗША да 2024 года.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН