Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/25/986407_12345/
Дата раздрукоўкі: 16.10.2019 02:31
25.12.2018 16:53 Палітыка, Эканоміка

Пуцін дапусціў адсутнасць "канчатковых рашэнняў" па выніках перамоваў з Лукашэнкам

Мінск, 25 снежня. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін дапускае адсутнасць канкрэтных вынікаў перамоваў з Аляксандрам Лукашэнкам, якія праходзяць 25 снежня ў Крамлі.

"Я сёння прапаную, нават калі мы не выйдзем на нейкія канчатковыя рашэнні, усё-такі мы з вамі дамаўляліся разам паслухаць абодва бакі. А калі дамовімся, зусім будзе добра", — заявіў Пуцін у пачатку сустрэчы з Лукашэнкам (цытаты ўзятыя з паведамлення прэс-службы Крамля).

"Ва ўсякім выпадку, — працягнуў расійскі кіраўнік, — я лічу, што ў нас ёсць усе падставы быць задаволенымі тым, што ў нас адбываецца ў двухбаковых адносінах, і неабходна зрабіць усё для таго, каб ніякіх не было складанасцяў на будучыню. Нягледзячы на пытанні, якія ўзнікаюць у гэтых сферах, нам заўсёды з вамі ўдавалася знаходзіць рашэнне".

"У цэлым" Пуцін лічыць, што двухбаковыя адносіны развіваюцца "вельмі паспяхова". "Дастаткова сказаць, што ў мінулым годзе ў нас тавараабарот вырас больш чым на 23% і перавысіў 32 млрд долараў. У гэтым годзе — яшчэ звыш 12% рост да базы мінулага года. Гэта значыць, мы выйдзем за паказчыкі мінулага года", — адзначыў прэзідэнт РФ.

Паводле яго слоў, у Беларусі назапашана значная колькасць расійскіх прамых інвестыцый — каля 4 млрд долараў. "І што асабліва прыемна, адносіны ў нас вельмі дыверсіфікаваць: гэта і прамысловасць, і сельская гаспадарка, — і ўсё гэта на ўздыме", — заявіў Пуцін.

"Зразумела, ёсць і пытанні: пры такім вялікім аб'ёме ўзаемадзеяння заўсёды пытанні ўзнікаюць, — падкрэсліў кіраўнік РФ. — Яны ляжаць, як правіла, у сферы энергетыкі, хоць мы мяркуем, што і тут вельмі шмат зроблена, асабліва ў рамках ЕўрАзЭС, ды і на двухбаковай аснове".

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН