Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/26/986467_874569/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 12:47
26.12.2018 13:25 Эканоміка, Фінансы

Долар ЗША і еўра прыкметна падаражэлі на першых таргах тыдня

Мінск, 26 снежня. 26 снежня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША, еўра і расійскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0151 рубля (0,62%) і склаў 2,4505 рубля.

Курс долара ЗША павялічыўся на 0,0099 рубля (0,13%) да 2,1507 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0058 рубля (0,19%) і склаў 3,1132 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Ф'ючарсы на марку Brent дасягнулі мінімуму з сярэдзіны 2017 года — у сераду яны знізіліся на 0,24% да 50,35 долара ЗША за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, вырас на 0,1417 рубля і склаў 68,8865 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН