Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/26/986530_12345/
Дата раздрукоўкі: 01.04.2020 08:57
26.12.2018 20:39 Палітыка, Грамадства

Макей: У 2018 годзе роля Беларусі як пляцоўкі для міжнароднага дыялогу і донара рэгіянальнай бяспекі ўзмацнілася

Мінск, 26 снежня. У 2018 годзе роля Беларусі як пляцоўкі для міжнароднага дыялогу і донара рэгіянальнай бяспекі ўзмацнілася, заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей 26 снежня на традыцыйнай сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ з нагоды навагодніх і калядных святаў.

Паводле слоў Макея, гэта адбылося ў тым ліку ў кантэксце знакавых знешнепалітычных ініцыятыў кіраўніцтва краіны і важных міжнародных мерапрыемстваў, якія сёлета прайшлі ў Беларусі.

У сувязі з маючым адбыцца 100-годдзем сучаснай дыпламатычнай службы Беларусі да ўвагі гасцей былі прадстаўленыя фотадакументы, якія адлюстроўваюць працэс станаўлення нацыянальнай дыпслужбы на розных этапах развіцця беларускай дзяржавы.

Макей пацвердзіў прыхільнасць міністэрства да канструктыўнага ўзаемадзеяння са СМІ ў атмасферы адкрытасці, аб'ектыўнасці і ўзаемнай павагі.

На мерапрыемства былі запрошаныя прадстаўнікі замежных і беларускіх СМІ, дыпламатычнага корпуса, прэс-службаў шэрагу дзяржаўных органаў, якія актыўна ўдзельнічаюць у міжнароднай дзейнасці, і аналітычных цэнтраў, адзначае прэс-служба знешнепалітычнага ведамства.

Сярод запрошаных былі таксама фігуранты "справы БелТА" — журналісткі інфармацыйнай кампаніі БелаПАН і партала tut.by.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН