Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/27/986578_12345/
Дата раздрукоўкі: 26.02.2020 17:23
27.12.2018 11:59 Спорт

Па ініцыятыве былога трэнера БАТЭ Ганчарэнкі пачалася праца над кнігай пра Анатоля Капскага

Мінск, 27 снежня. Футбольны клуб БАТЭ паведаміў пра пачатак працы над кнігай пра старшыню праўлення клуба Анатоля Капскага, які памёр 22 верасня 2018 гада ва ўзросце 52 гадоў.

"Ініцыятарам праекта стаў Віктар Ганчарэнка, шматгадовы настаўнік барысаўчан, які цяпер вельмі паспяхова ўзначальвае маскоўскі ЦСКА", — паведаміла прэс-служба БАТЭ.

За падрыхтоўку кнігі ўзяліся былы генеральны сакратар БАТЭ Андрэй Вашкевіч, які працуе ў рэгіянальным офісе ФІФА ў ААЭ, і прэс-сакратар Дзяніс Сарокін.

Выданне не будзе насіць біяграфічны характар, а ўключыць у сябе ўспаміны пра Капскага тых, хто добра яго ведаў. Ганчарэнка ўжо напісаў некалькі раздзелаў.

Як паведаміў БелаПАН Дзяніс Сарокін, тэрміны выхаду ў свет успамінаў не ўстаноўленыя. "Кніга павінна быць зробленая грунтоўна — так, як заўсёды працаваў Капскі", — сказаў ён.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН