Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/27/986585_12345/
Дата раздрукоўкі: 30.03.2020 07:30
27.12.2018 12:42 Палітыка

Кіраўнікі адміністрацый Пуціна і Лукашэнкі падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве

Мінск, 27 снежня. Мемарандум аб супрацоўніцтве падпісалі 26 снежня ў Маскве кіраўнікі адміністрацый прэзідэнтаў Расіі і Беларусі Антон Вайна і Наталля Качанава.

Дакумент прадугледжвае актыўнае ўзаемадзеянне ў пытаннях дзяржаўнай службы і падрыхтоўкі кадраў, абмен вопытам у галіне нарматворчай дзейнасці і юрыдычнай экспертызы, правядзенне кансультацый у сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, паведаміла прэс-служба Крамля.

За дзень да гэтага ў Маскве прайшла сустрэча лідараў дзвюх краін Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі. Бакі дамовіліся яшчэ раз правесці перамовы да канца гэтага года.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН