Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/27/986623_589647/
Дата раздрукоўкі: 13.12.2019 14:52
27.12.2018 15:35 Палітыка, Эканоміка

Рабочую групу па вырашэнні праблемных пытанняў РФ і Беларусі з расійскага боку ўзначаліў міністр эканамічнага развіцця Арэшкін

Мінск, 27 снежня. Рабочую групу па вырашэнні праблемных пытанняў паміж Расіяй і Беларуссю з расійскага боку ўзначаліў міністр эканамічнага развіцця Максім Арэшкін.

Паводле яго слоў, зараз ідзе стварэнне групы. "Група фармуецца зыходзячы з палажэнняў саюзнага дагавора, там цэлы набор кірункаў. Яна будзе сумесная. З беларускага боку яе ўзначаліць міністр эканомікі Дзмітрый Круты. Зараз ідзе яе фармаванне па тых напрамках, якія ёсць у саюзным дагаворы", — цытуе Арэшкіна агенцтва RNS.

Міністр падкрэсліў, што планы працы групы найбліжэйшым часам будуць пададзеныя прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну. "У нас кантакты з беларускім бокам ужо ідуць. Зараз узгадняем канкрэтныя графікі, зараз будзем дакладваць прэзідэнту", — адзначыў ён.

У прэс-службе Міністэрства эканомікі Беларусі БелаПАН паведамілі, што ў ведамстве пакуль няма інфармацыі аб прызначэнні Крутога сустаршынёй рабочай групы.

Як паведамлялася, вынікам чатырохгадзінных перамоў Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі 25 снежня ў Крамлі стала дамоўленасць аб стварэнні рабочай групы па вырашэнні праблемных пытанняў. "Была дасягнутая дамоўленасць аб стварэнні рабочай групы, якая будзе ўзаемадзейнічаць і складацца з прадстаўнікоў урада. І гэтая рабочая група будзе рыхтаваць прапановы па нашай далейшай інтэграцыі і вырашэнні тых надзённых пытанняў, якія турбуюць урады нашых краін", — паведаміў журналістам першы віцэ-прэм'ер, міністр фінансаў РФ Антон Сілуанаў.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН