Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/27/986628_770022/
Дата раздрукоўкі: 23.03.2019 11:27
27.12.2018 16:15 Грамадства, Эканоміка

Затрыманыя службовыя асобы "Беларуськалія"

Мінск, 27 снежня. Галоўным упраўленнем па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС затрыманыя ў Мінску службовыя асобы ААТ "Беларуськалій".

Як паведамляе прэс-служба міністэрства, у хабарніцтве падазраюць начальніка аддзела кіравання інвестыцыямі і суправаджэння будаўніцтва і намесніка генеральнага дырэктара па будаўніцтве ААТ "Беларуськалій". Апошні затрыманы з доказамі злачынства пры атрыманні ад кіраўніка адной з камерцыйных структур хабару ў 10 тысяч долараў ЗША за вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю.

Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта ў дачыненні да згаданых службовых асоб, затрыманых на мінулым тыдні, распачатая справа на падставе ч. 2 арт. 430 КК (атрыманне хабару ў буйным памеры).

"У дачыненні да хабарадаўцы распачатая крымінальная справа на падставе ч. 2 арт. 431 КК Рэспублікі Беларусь (даванне хабару ў буйным памеры), — гаворыцца ў паведамленні. — Зараз усе ўдзельнікі карупцыйнай "здзелкі" ўзятыя пад варту, праводзяцца следча-аператыўныя мерапрыемствы, скіраваныя на ўсталяванне ўсіх абставінаў здзяйснення гэтых злачынстваў".

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН