Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/28/986728_986429/
Дата раздрукоўкі: 10.07.2020 08:20
28.12.2018 10:27 Палітыка, Грамадства

Шуневіч адчувае гонар з нагоды таго, што апрануў форму НКУС

Мінск, 28 снежня. Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч апрануў на Дзень Перамогі ў 2015 годзе форму НКУС, каб "аддаць даніну павагі гісторыі". Аб гэтым кіраўнік МУС заявіў у праграме "Маркаў. Нічога асабістага", паказанай увечары 27 снежня ў эфіры тэлеканала ОНТ.

На пытанне кіраўніка тэлеканала Марата Маркава, ці не шкадуе ён, што ў свой час так зрабіў, Шуневіч адказаў: "Вы ведаеце, толькі гонар, ніякіх іншых пачуццяў я не адчуваю". "Я невыпадкова гэту форму апрануў на Дзень Перамогі 2015 года, у дзень 70-годдзя вялікай перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. І нагода, і падставы толькі адны — гэта аддаць даніну павагі гісторыі, гісторыі ведамства, гісторыі людзей, якія ў гэтай форме сотнямі тысяч здзяйснялі подзвігі, гінулі, абаранялі радзіму і падчас Вялікай Айчыннай вайны, і ў цяжкі пасляваенны час", — растлумачыў ён.

Шуневіч адзначыў, што гэта форма была ўведзена ў 1943 годзе. "Тады, вядома, ведамства было адно, называлася НКУС. Але туды ўваходзіла і міліцыя, і органы дзяржбяспекі, і пажарная ахова, і ахова лагераў, і канвойныя падраздзяленні, і розныя вайсковыя падраздзяленні. Гэта быў вялікі камісарыят, куды ўваходзіла міліцыя. Дык вось, я аддаю даніну павагі ўсім супрацоўнікам органаў унутраных спраў, якія выконвалі свой абавязак — якія абаранялі краіну", — падкрэсліў кіраўнік МУС.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239