Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/28/986752_986753/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 11:59
28.12.2018 12:12 Эканоміка, Фінансы

Нацбанк выпускае ў абарачэнне манеты серыі "Архітэктурная спадчына Беларусі"

Мінск, 28 снежня. Нацыянальны банк 28 снежня выпускае ў абарачэнне памятныя манеты серыі "Архітэктурная спадчына Беларусі": "Мірскі замак", "Замак Радзівілаў. Нясвіж", "Палац Румянцавых і Паскевічаў. Гомель", "Камянецкая вежа", "Мікольская царква. Магілёў", "Сафійскі Сабор. Полацк".

Як паведамляе Нацбанк, манеты выпускаюцца наміналам 2 рублі, дыяметрам 23,50 мм, выраблены са сталі, пакрытай меддзю і латунню (кальцо), і сталі, пакрытай меддзю і нікелем (сярэдзіна), масай 5,81 г. Тыраж манет — 25.000 штук кожнага наймення.

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў — кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з надпісам "БЕЛАРУСЬ", які паўтараецца, і элементамі нацыянальнага арнаменту.

"Выпушчаныя ў абарачэнне манеты з'яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь, абавязковым да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў", — гаворыцца ў паведамленні галоўнага банка краіны.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН