Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/28/986784_771125/
Дата раздрукоўкі: 07.12.2019 23:11
28.12.2018 13:41 Эканоміка, Грамадства

У пералік тэрыторый "з напружанай сітуацыяй на рынку працы" ўрад уключыў 52 раёны са 118, а таксама Бабруйск

Мінск, 28 снежня. Урад Беларусі ўстанавіў пералік тэрыторый "з напружанай сітуацыяй на рынку працы". У яго ўключаныя 52 раёны са 118, а таксама асобна горад Бабруйск (Магілёўская вобласць). Адпаведнай пастановай Савета міністраў № 950 ад 27 снежня вызначаныя прагнозныя паказчыкі на 2019 год у сферы садзейнічання занятасці насельніцтва і іх паквартальныя значэнні.

Як паведамляе сайт урада, аблвыканкамам даручана пры неабходнасці прадугледзець дадатковыя сродкі адпаведных мясцовых бюджэтаў на рэалізацыю мерапрыемстваў у сферы садзейнічання занятасці насельніцтва на тэрыторыях з напружанай сітуацыяй на рынку працы.

Аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму прапанавана зацвердзіць у якасці ключавых паказчыкаў, якія прымяняюцца для ацэнкі эфектыўнасці працы кіраўнікоў адпаведных райвыканкамаў і гарвыканкамаў, паквартальныя значэнні колькасці ўладкаваных грамадзян на новыя створаныя працоўныя месцы за кошт стварэння новых вытворчасцяў і прадпрыемстваў.

Аблвыканкамам і Мінгарвыканкаму даручана падаваць у Міністэрства працы і сацыяльнай абароны аналітычную інфармацыю аб ходзе выканання (невыканання) паказчыкаў садзейнічання занятасці і аб эфектыўнасці прынятых мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі мер у галіне садзейнічання занятасці насельніцтва, у тым ліку на тэрыторыях з напружанай сітуацыяй на рынку працы.

Міністэрства, у сваю чаргу, павінна штоквартальна інфармаваць урад аб ходзе выканання (невыканання) паказчыкаў садзейнічання занятасці.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН