Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/28/986786_986787/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 12:01
28.12.2018 13:33 Эканоміка, Фінансы

Долар ЗША падаражэў на капейку, еўра — амаль на тры

Мінск, 28 снежня. 28 снежня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да еўра і долара ЗША, умацаваўся да расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0278 рубля (1,14%) і склаў 2,4734 рубля.

Курс долара ЗША павялічыўся на 0,0103 рубля (0,48%) да 2,1598 рубля.

Курс расійскага рубля зменшыўся на 0,0013 рубля (0,04%) і склаў 3,1128 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Бараль маркі Brent да поўдня пятніцы каштаваў 53,5 долара ЗША.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, вырас на 64,56 капейкі і склаў 69,5218 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН