Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/28/986798_112233/
Дата раздрукоўкі: 24.04.2019 12:54
28.12.2018 14:08 Эканоміка, Фінансы

У Беларусі можа быць створаная адзіная транспартная разлікова-інфармацыйная сістэма

Мінск, 28 снежня. Сфармаваная міжведамасная рабочая група "па ацэнцы мэтазгоднасці стварэння ў Рэспубліцы Беларусь адзінай транспартнай разлікова-інфармацыйнай сістэмы". Распараджэнне аб гэтым, як паведамляе прэс-служба ўрада, падпісаў 27 снежня прэм'ер-міністр Сяргей Румас.

Узначаліў групу першы намеснік міністра транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка. У яе таксама ўвайшлі прадстаўнікі мясцовых уладаў, Мінфіна, Мінсувязі, Нацыянальнага банка і АРІП.

Рабочай групе даручана прааналізаваць магчымасць і мэтазгоднасць стварэння адзінай транспартнай разлікова-інфармацыйнай сістэмы і да 1 сакавіка 2019 года ўнесці ў Саўмін прапановы. Пры неабходнасці да працы будуць прыцягнутыя кіраўнікі і спецыялісты рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама, іншых арганізацый.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН