Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/28/986809_986810/
Дата раздрукоўкі: 29.09.2020 17:43
28.12.2018 14:26 Грамадства

У Мінску студэнт быў знойдзены мёртвым ноччу 28 снежня пад вокнамі інтэрната

Мінск, 28 снежня. Следчы камітэт праводзіць праверку па факце смерці 18-гадовага студэнта другога курса адной з ВНУ Мінска.

Як паведамляе прэс-служба ведамства, ён быў знойдзены мёртвым ноччу 28 снежня пад вокнамі інтэрната па вуліцы Свярдлова.

Паводле папярэдняй інфармацыі, смерць наступіла ў выніку падзення з пятага паверха. Паводле атрыманых дадзеных, кампанія маладых людзей сабралася напярэдадні вечарам у адным з пакояў пятага паверха для распівання спіртных напояў. Перыядычна маладыя людзі забаўляліся тым, што вылазілі з вокнаў для фатаграфавання, а адзін са студэнтаў, які захапляўся паркурам, пры гэтым залез на фасад і вярнуўся назад. Адпаведныя фатаграфіі канфіскаваныя і далучаныя да матэрыялу праверкі.

Паводле сведчанняў відавочцаў, калі кампанія знаходзілася на агульнай кухні, вышэйзгаданы малады чалавек адкрыў акно і зноў залез з падаконніка на фасад будынка. Праз некаторы час ён знік з віду кампаніі. Прысутныя ў пакоі выглянулі ў акно і ўбачылі, што хлопец ляжыць на зямлі.

Следчыя правялі агляд месца падзення, прызначылі судова-медыцынскую экспертызу, апыталі ўдзельнікаў вечарынкі. Усе акалічнасці здарэння высвятляюцца.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239