Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/28/986821_556633/
Дата раздрукоўкі: 29.09.2020 17:44
28.12.2018 15:56 Эканоміка, Грамадства

Базавая велічыня 1 студзеня складзе 25,5 рубля

Мінск, 28 снежня. Базавая велічыня ў Беларусі 1 студзеня 2019 года вырасце да 25,5 рубля. Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў ад 27 снежня 2018 года № 956, паведамляе прэс-служба ўрада.

Цяпер памер базавай велічыні складае 24,5 рубля. Такім чынам, яна вырасце на рубель.

Ад базавай велічыні залежаць памеры некаторых дапамог, стыпендый, падаткаў і збораў, штрафаў, іншых выплат. Апошні раз базавая велічыня мянялася 1 студзеня 2018 года — павялічылася з 23 да 24,5 рубля.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239