29.12.2018 10:47 Палітыка, Эканоміка
Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Расію
Мінск, 29 снежня. Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Расію. Самалёт кіраўніка беларускай дзяржавы вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
У Маскве прэзідэнты дзвюх краін працягнуць размову па актуальных пытаннях беларуска-расійскага супрацоўніцтва, якія бакі падрабязна абмеркавалі ў розных фарматах на сустрэчы ў Крамлі 25 снежня.