Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/29/986892_986893/
Дата раздрукоўкі: 29.09.2020 16:22
29.12.2018 12:24 Грамадства

Жыхар Мінска абвінавачваецца ў забойстве, выкраданні аўтамабіля, хуліганстве і незаконных дзеяннях са зброяй

Мінск, 29 снежня. Жыхар Мінска абвінавачваецца ў забойстве, выкраданні аўтамабіля, хуліганстве і незаконных дзеяннях са зброяй, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Паводле дадзеных следства, 13 жніўня гэтага года 31-гадовы раней неаднаразова судзімы мужчына ў кватэры на праспекце Ракасоўскага ў Мінску ў стане алкагольнага ап'янення стрэліў з самаробнай вінтоўкі ў свайго дзядзьку.

Падчас агляду яго жылля канфіскаваныя больш за 20 патронаў, наразны ствол і рамка з ручкай адназараднага пісталета. Следчымі ўстаноўлена, што гэтыя прадметы абвінавачванаму збыў 53-гадовы сусед па пад'ездзе.

Акрамя таго, у 2017 годзе мужчына з балкона зрабіў два стрэлы з пнеўматычнага газабалоннага пісталета па аўтамабілі, а таксама неаднаразова, з прымяненнем той жа зброі, з акна кватэры пагражаў людзям.

У ходзе расследавання праведзены шэраг экспертыз. Па выніках даследавання ДНК выяўлена поўнае супадзенне генатыпу абвінавачванага з выяўленым у 2009 годзе. Дзякуючы гэтаму раскрыта крымінальная справа мінулых гадоў: у лютым 2009 года мужчына разбіў шкло ў аўтамабілі "ВАЗ-2109", запусціў рухавік і праехаў на аўтамабілі па Мінску.

Мужчына віну прызнаў, яму вытаўлена абвінавачанне па артыкулах "крадзеж", "хуліганства", "незаконныя набыццё, выраб, захоўванне, перавозка агнястрэльнай зброі", "забойства".

Таксама за незаконныя набыццё, захоўванне і перавозку агнястрэльнай зброі выстаўлена абвінавачанне 53-гадоваму суседу мужчыны.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239