Лукашэнка: Ідэі стваральнікаў КПБ сёння з`яўляюцца арыенцірам у пабудове моцнай, незалежнай, талерантнай дзяржавы
Мінск, 30 снежня. Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне ўдзельнікам урачыстага сходу, прысвечанага 100-годдзю з дня ўтварэння Камуністычнай партыі Беларусі.
"Абвешчаныя яе стваральнікамі ідэі сацыяльнай справядлівасці, роўных правоў і магчымасцяў для ўсіх грамадзян краіны і народаў свету, адданасці Айчыне прайшлі выпрабаванні часам і войнамі, вытрымалі змену палітычнага ладу. І сёння з`яўляюцца арыенцірам у пабудове моцнай, незалежнай, талерантнай дзяржавы", — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Беларускі афіцыйны лідар адзначыў, што "Камуністычная партыя Беларусі — актыўны ўдзельнік палітычнага, грамадскага, эканамічнага і культурнага жыцця краіны".
"Перакананы, што, захоўваючы пераемнасць традыцый, адстойваючы гістарычную праўду, паважаючы гераічнае мінулае свайго народа, вы заўсёды будзеце годным прыкладам для маладога пакалення, — падкрэсліў Лукашэнка. — Дзякуй вам за вернасць ідэалам і імкненне працаваць дзеля міру і росквіту нашай роднай Беларусі".