Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/30/986980_123456/
Дата раздрукоўкі: 21.07.2019 06:05
30.12.2018 16:22 Палітыка, Эканоміка

Лукашэнка павіншаваў Пуціна з Новым годам і Раством

Мінск, 30 снежня. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з Новым годам і Раством.

"У надыходзячым годзе мы адзначаем знамянальную дату — дваццацігоддзе з дня падпісання дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя прайшлі няпросты шлях, але сёння з упэўненасцю можна казаць аб тым, што саюз двух народаў адбыўся", — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.

Беларускі кіраўнік выказаў перакананне, што "далейшая карпатлівая праца па захаванні нацыянальных інтарэсаў дзвюх краін у рамках Саюзнай дзяржавы, заснаваная на глыбокім даверы і павазе, надасць сур`ёзны імпульс развіццю ўсяго спектра двухбаковых адносін".

"Воля беларусаў і расіян да яднання, як і раней, будзе служыць трывалай падставай для інтэграцыйнага будаўніцтва, шматпланавага супрацоўніцтва і фарміравання агульнай найноўшай гісторыі", — падкрэсліў Лукашэнка.

Раней Пуцін у навагоднім віншаванні Лукашэнку, як паведаміла прэс-служба Крамля, "выказаў перакананасць, што далейшае ўмацаванне адносін стратэгічнага партнёрства паміж Расіяй і Беларуссю ў поўнай меры адпавядае інтарэсам братніх народаў дзвюх краін".

"Абапіраючыся на добрыя традыцыі дружбы і добрасуседства, расійска-беларускае супрацоўніцтва плённа развіваецца ў палітычнай, эканамічнай, гуманітарнай і іншых галінах, працягваецца работа па ўмацаванні Саюзнай дзяржавы, цесная каардынацыя намаганняў у рамках ЕўрАЗэС, СНД і АДКБ", — гаворыцца ў віншаванні Пуціна яго беларускаму калегу.

Андрэй Серада, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН