Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/30/986984_123456/
Дата раздрукоўкі: 16.09.2019 23:53
30.12.2018 17:02 Эканоміка

"Белнафтахім" анансаваў магчымае зніжэнне цаны на паліва ў пачатку студзеня

Мінск, 30 снежня. У першы тыдзень студзеня цана бензіну і дызельнага паліва на АЗС краіны можа быць зніжана зыходзячы з кошту барэля нафты, заявіў старшыня канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў.

"Мы застаёмся прыхільнікамі планавага і планамернага змянення цэн, — паведаміў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" Андрэй Рыбакоў. — Хачу сказаць, што намі ўнесены прапановы на студзень па змяненні і — што радуе — па зніжэнні цаны на ўнутраным рынку. Гэта будзе разгледжана зыходзячы з фактычнага кошту барэля ў першыя дні студзеня — другога-трэцяга чысла, але ўжо можна сказаць, што ў дыяпазоне 52-55 долараў за барэль разглядаецца змяненне, зніжэнне, цэны. Парадку адной капейкі на дызель і двух капеек на аўтабензіны".

У 2018 годзе большасць відаў паліва ў Беларусі даражэла 27 разоў (апошні раз 16 снежня), што ў "Белнафтахіме" тлумачылі неабходнасцю "кампенсацыі выдаткаў НПЗ па набыцці вуглевадароднай сыравіны". Паводле інфармацыі канцэрна, за студзень—снежань 2018 года сярэдняя каціроўка нафты маркі Brent склала 71,1 долара ЗША.

20 снежня на сумесным пасяджэнні абедзвюх палат Нацыянальнага сходу віцэ-прэм`ер Ігар Ляшэнка заявіў, што правядзенне ў Расіі падатковага манеўру можа прывесці да падаражання аўтамабільнага паліва на ўнутраным рынку Беларусі на 5-7%. Віцэ-прэм`ер падкрэсліў, што, паводле разлікаў ўрада, з-за падатковага манеўру можа адбыцца штогадовае падаражанне нафты для Беларусі прыкладна на 21 долар за тону з выхадам на сусветныя цэны да 2024 года.

Андрэй Серада, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН