Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/01/986756_986757/
Дата раздрукоўкі: 22.11.2019 08:07
01.01.2019 08:37 Эканоміка, Грамадства

У Беларусі павышаныя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі

Мінск, 1 студзеня. У Беларусі павышаныя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва. Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 22 снежня.

У разліку на тыпавую двухпакаёвую кватэру з трыма жыхарамі пры нарматыўным спажыванні паслуг тарыфы павысяцца ў межах 5 долараў у эквіваленце.

Павышэнне адбудзецца ў два этапы. 1 студзеня вырастуць (сумарна на 3,9 долара) тарыфы на паслугі газа-, электра- і водазабеспячэння, водаадвядзення, на капітальны рамонт, санітарнае ўтрыманне дапаможных памяшканняў жылога дома, памеры кампенсацыі выдаткаў на электраэнергію. 1 чэрвеня, пасля завяршэння ацяпляльнага сезона, тарыф на паслугі цеплазабеспячэння для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння будзе павышаны на 1,1 долара.

Тарыфы на тэхнічнае абслугоўванне жылога дома, ліфта, абыходжанне з цвёрдымі камунальнымі адходамі захаваныя на ўзроўні мінулага года.

"Ва ўмовах росту жыллёва-камунальных плацяжоў будзе працягнутая праца па дзяржаўнай падтрымцы насельніцтва праз выдзяленне безнаяўных жыллёвых субсідый. Такія субсідыі даюцца грамадзянам і сем'ям пры ўмове, што штомесячная сума камунальных плацяжоў перавышае 20% іх сярэднямесячнага сукупнага даходу ў горадзе і 15% — у сельскай мясцовасці", — паведамляла прэс-служба прэзідэнта ў сувязі з падпісаннем указа аб павышэнні тарыфаў.

Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН