Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/01/987033_987034_123/
Дата раздрукоўкі: 25.06.2019 17:28
01.01.2019 13:28 Спорт

Ганна Гуськова і Уладзіслаў Ганчароў — лепшыя спартсмены Беларусі 2018 года па выніках апытання БелаПАН

Мінск, 1 студзеня. 26-гадовая фрыстайлістка-акрабатка Ганна Гуськова і 23-гадовы батутыст Уладзіслаў Ганчароў сталі лепшымі спартсменамі Беларусі 2018 года па выніках апытання БелаПАН.

У 19-м штогадовым апытанні ўзяў удзел 101 журналіст, якія асвятляе спорт, з 46 сродкаў масавай інфармацыі, спартыўных клубаў і інш., у тым ліку фрылансары.

Кожнаму прапаноўвалася назваць тройку лепшых спартсменак і тройку лепшых спартсменаў; за 1-е месца налічваюцца тры ачкі, за 2-е — два, за 3-е — адно.

Гуськова набрала 192 ачкіў, атрымаўшы 38 першых, 30 другіх і 18 трэціх месцаў. На рахунку Ганчарова 150 ачкоў (35, 17, 11).

У 2018 годзе Гуськова заняла першае месца на зімовых Алімпійскіх гульнях у Паўднёвай Карэі. Алімпійскі чэмпіён-2016 Ганчароў выйграў агульны залік Кубка свету ў адзіночных і сінхронных скачках, зноў стаў чэмпіёнам свету ў сінхронных скачках (з Алегам Рабцавым).

У жанчын другі радок у апытанні заняла 32-гадовая біятланістка Дар`я Домрачава — 169 ачкоў (30, 34, 11). На ЗАГ-2018 яна была першай у эстафеце і другой — у гонцы з масавым стартам. На трэцяй пазіцыі 20-гадовая тэнісістка Арына Сабаленка, якая за год паднялася з 73-га на 13-е месца ў рэйтынгу ВТА, а яе найвышэйшым дасягненнем стаў 11-ты радок. У спартсменкі 138 ачкоў (24, 20, 26).

У мужчын на другім месцы — 33-гадовы паўабаронца футбольнага клуба БАТЭ (Барысаў) Ігар Стасевіч — 69 ачкоў (12, 12, 9), на трэцім — 20-гадовы скакун у вышыню, сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы Максім Недасекаў — 68 ачкоў (7, 17, 13).

У жанчын далей ідуць:

4. Вольга Мазуронак (лёгкая атлетыка, марафон) — 40 (4, 7, 14).

5. Анастасія Пракапенка (сучаснае пяцібор`е) — 33 (4, 3, 15).

6. Эльвіра Герман (лёгкая атлетыка, бег на 100 м з бар`ерамі) — 13 (0, 4, 5).

7. Надзея Скардзіна (біятлон) — 10 (1, 1, 5).

8. Анастасія Верамеенка (баскетбол) — 3 (0, 1, 1).

9. Святлана Саханенка (лыжныя гонкі, біятлон, інваспорт) — 2 (0, 1, 0).

10-11. Ірына Крыўко (біятлон), Аліна Талай (лёгкая атлетыка, бег на 100 м з/б) — па 2 (0, 0, 2).

12-13. Кацярына Галкіна (мастацкая гімнастыка), Марына Літвінчук (веславанне на байдарках) — па 1 (0, 0, 1).

У мужчын пасля тройкі лепшых размясціліся:

4. Кірыл Рэліх (бокс) — 40 (8, 8, 0).

5. Антон Кушнір (фрыстайл, акрабатыка) — 40 (5, 7, 11).

6. Арцём Козыр (веславанне на каноэ) — 36 (8, 3, 6).

7. Станіслаў Драгун (футбол) — 34 (4, 7, 8).

8. Максім Мірны (тэніс) — 30 (6, 2, 8).

9. Ілля Шымановіч (плаванне) — 29 (5, 5, 4).

10. Яўген Каралёк (веласпорт-трэк) — 18 (1, 6, 3).

11. Алег Рабцаў (скачкі на батуце) — 9 (0, 4, 1).

12. Вадзім Ліхарад (цяжкая атлетыка) — 7 (1, 1, 2).

13. Юрый Голуб (біятлон, лыжныя гонкі, інваспорт) — 6 (2, 0, 0).

14-16. Іван Баранчык (бокс), Дзяніс Махлай, Глеб Саладуха (абодва — веславанне на каноэ) — па 6 (0, 2, 2).

17. Андрэй Арамнаў (цяжкая атлетыка) — 6 (0, 1, 4).

18. Віталь Жук (лёгкая атлетыка, дзесяцібор`е) — 5 (1, 1, 0).

19-20. Віталь Гуркоў (тайскі бокс), Павел Хадасевіч (цяжкая атлетыка) — па 5 (1, 0, 2).

21. Аляксандр Мартыновіч (футбол) — 4 (1, 0, 1).

22. Ілья Івашка (тэніс) — 4 (0, 1, 2).

23-25. Арцём Дамкоўскі (панкратыён), Арцём Коласаў (дзюдо), Іван Маеўскі (футбол) — па 3 (1, 0, 0).

26-29. Станіслаў Гладчанка (фрыстайл), Аляксандр Глеб (футбол), Аляксандр Гуштын, Іван Янкоўскі (абодва — вольная барацьба) — па 3 (0, 1, 1).

30-32. Іван Бокій (плаванне, інваспорт), Андрэй Радзюк (валейбол), Мікалай Сігневіч (футбол) — па 2 (0, 1, 0).

33. Дзмітрый Дзюбін (лёгкая атлетыка, хада на 50 км) — 2 (0, 0, 2).

34-36. Мікіта Бадзякоўскі (покер), Арцём Каралёк (гандбол), Вячаслаў Харанека (гіравы спорт) — па 1 (0, 0, 1).

У 2017 годзе лаўрэатамі апытання БелаПАН сталі Арына Сабаленка і Антон Кушнір, у 2016-м — Марыя Мамашук (барацьба) і Уладзіслаў Ганчароў, у 2015-м — Марына Арзамасава (лёгкая атлетыка, бег) і Васіль Кірыенка (веласпорт-шаша), у 2014-м — Дар`я Домрачава і Антон Кушнір, у 2013-м — Вікторыя Азаранка (тэніс) і Сяргей Рутэнка (гандбол), у 2012-м — Вікторыя Азаранка і Сяргей Мартынаў (кулявая стральба), у 2011-м — Дар`я Домрачава і Алім Селімаў (грэка-рымская барацьба), у 2010-м — Дар`я Домрачава і Аляксей Грышын (фрыстайл), у 2009-м — Кацярына Карстэн, Раман Петрушэнка і Вадзім Махнёў (веславанне на байдарках), у 2008-м — Аксана Мянькова (лёгкая атлетыка, кіданне молата) і Андрэй Арамнаў, у 2007-м — Кацярына Карстэн і Іван Ціхан (лёгкая атлетыка, кіданне молата), у 2006-м — Кацярына Карстэн і Дзмітрый Дашчынскі (фрыстайл), у 2005-м — Кацярына Карстэн і Іван Ціхан, у 2004-м — Юлія Несцярэнка (лёгкая атлетыка, бег) і Ігар Макараў (дзюдо), у 2003-м — Наталля Цылінская (велатрэк) і Іван Ціхан, у 2002-м — Наталля Цылінская і Аляксей Грышын, у 2001-м — Яніна Карольчык (лёгкая атлетыка, штурханне ядра) і Іван Іванкоў (спартыўная гімнастыка), у 2000-м — Кацярына Карстэн і Ігар Басінскі (кулявая стральба).

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН