Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/01/987049_12345/
Дата раздрукоўкі: 03.12.2020 09:32
01.01.2019 12:26 Палітыка, Грамадства

Лукашэнка: 2019-ты будзе годам цяжкай працы, перамог і паражэнняў

Мінск, 1 студзеня. Галоўны вынік 2018 года — "мы захавалі мірнае неба для беларусаў, і ў вачах нашых дзяцей няма страху і безвыходнасці ад вайны", заявіў Аляксандр Лукашэнка ў навагоднім звароце да народа.

"Давайце ўсе разам берагчы гэтую найвялікшую каштоўнасць", — заклікаў афіцыйны лідар.

"Мы павінны ўмацаваць сваю дзяржаўнасць на прынцыпах сумленнасці і справядлівасці і менавіта такой захаваць краіну для дзяцей і ўнукаў", — сказаў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, у 2019 годзе трэба будзе зрабіць усё, каб краіна патанала ў зеляніне і колерах, натхняла на творчасць і стварэнне, "каб нам заўсёды хацелася вярнуцца дадому".

2019-ты, адзначыў афіцыйны лідар, — гэта год 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, год 25-годдзя Асноўнага закона Беларусі, год II Еўрапейскіх гульняў.

"Гэта будзе год цяжкай працы, перамог і паражэнняў. Разам мы здольныя тварыць немагчымае. Мы абавязкова пераадолеем перашкоды і забяспечым будучыню нашай Радзімы", — сказаў Лукашэнка.

Тэма беларуска-расійскіх адносін у звароце не закраналася.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239